У Беларусі плюс 732 выпадкі каронавірусу, памерлі 308 чалавек


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 14 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 53 973 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 732 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 308 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 303 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 30 103 пацыенты. Агулам у краіне праведзена больш за 733 тысячы тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў