У Беларусі перабоі з працаю мэсэнджару «Telegram»


З 9:00 16 красавіка «Раскамнагляд» пачаў блакаваць мэсэнджар. У некаторых карыстальнікаў сайт «Тэлеграму» ўжо недаступны.

З’явіліся паведамленні і пра тое, што Telegram недаступны ў Беларусі ў некаторых мабільных аператараў. Beltelecom, МТС і Velcom не адчыняў прыкладанне цягам 20 хвілінаў. ByFly таксама выдаваў памылку ў браўзеры.

«30 секундаў на абыход»: як у інтэрнэце адрэагавалі на блакаванне «Тэлеграму»?

Блакаванне Telegram асудзілі амаль усе сусветныя праваабарончыя арганізацыі. Супраць рашэння суду выступаюць і карыстальнікі сацсетак.

13 красавіка суд заблакаваў Telegram. Аднак існуе шмат спосабаў абыйсці блакаванне. Напрыклад, прыкладанні TunnelBear, VPN Master, Bat VPN і боты Proxy дапамогуць і надалей карыстацца праграмай Паўла Дурава.

«Telegram» нашага тэлеканалу чытайце тут.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў