У Беларусі – перабоі ў працы банкаматаў, да іх выстрайваліся чэргі

Цягам дня 7 жніўня чытачы belsat.eu паведамлялі аб праблемах са зняццем наяўных грошай з банкаматаў у розных кропках Беларусі.

Акрамя таго, у Менску чэргі выстраіліся і да пунктаў абмены валюты. У тэлеграм-чатах карыстальнікі скардзяцца, што там бракуе як замежнай валюты, так і беларускіх рублёў.

Чарга ў банку, 7 жніўня. Фота даслана чытачамі
Чэргі ля банкаматаў. Фота дасланае чытачамі

Нашыя чытачы таксама паведамілі, што ў Наваполацку ў банкаматах няма грошай, а ў крамах і кавярнях не даюць рэшту. У мясцовых аддзяленнях банку выстраіліся чэргі за наяўнымі.

У Глыбокім ужо два дні не працуе банкамат «Белаграпрамбанку».

Некаторыя банкаматы не працуюць, 7 жніўня. Фота дасланае чытачамі

Афіцыйная інфармацыі ад банкаў у сувязі з гэтай праблемай пакуль не было.

КА belsat.eu

Hавiны