У Беларусі павысяць пенсіі


У Беларусі з 1 лістапада працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5,3%. Сярэдні памер працоўных пенсіяў дасягне 388,1 руб., сярэдні памер пенсіі па ўзросце – 393,96 руб.

Узровень павелічэння пенсіі будзе разлічвацца індывідуальна – гэта залежыць ад стажу працы і велічыні заробка да выхаду на пенсію.

Гэта ўжо трэці пераразлік працоўных пенсіяў у бягучым годзе. Папярэднія адбыліся ў траўні і жніўні – пенсіі былі павышаныя ў сярэднім на 5,3 і 10%.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў