У Беларусі павялічваецца арэндная плата


З 1 красавіка ў Беларусі ўсталёўваецца новы памер базавай арэнднай велічыні. Пра гэта паведамляе pravo.by са спасылкай на пастанову Савету Міністраў ад 27 сакавіка № 197.

Сёння базавая арэндная велічыня складае Br 16,11, але з 1 красавіка павялічыцца да Br 16,9. Такім чынам, рост складзе 4,9 %.

Hавiны
У Беларусі з 1 красавіка вырастуць цэны на цыгарэты
2019.03.26 19:08

Базавая арэндная велічыня выкарыстоўваецца пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасці, а таксама нерухомасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 % акцый знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Нагадаем, што ў Беларусі за люты 2019 года спажывецкія цэны на тавары і паслугі выраслі на 1,3 % у параўнанні са студзенем. З пачатку года яны павялічыліся на 2,2 %.

Hавiны
24 сакавіка ў Беларусі зноў даражэе бензін
2019.03.23 17:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў