У Беларусі паветра прагрэецца да 16 градусаў


У аўторак, 10 сакавіка, у Беларусі воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія дажджы. Раніцай месцамі туман. Вецер слабы. Тэмпература паветра максімальная днём +6..+12°C.

Паводле Белгідрамету, 11 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу пераважна па заходняй палове, раніцай і днём у многіх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. Вецер парывісты, раніцай і днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -1..+5°С, днём +5..+12°С, па паўднёвым захадзе да +14°С.

12 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Месцамі, а днём па Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцях на большай частцы кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Вецер парывісты, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -1..+4°С, днём +6..+13°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +16°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў