У Беларусі паўзуць уверх кошты на камунальныя паслугі і энергарэсурсы


Адміністратыўна рэгуляваныя кошты летась раслі амаль у два разы хутчэй, чымся тыя, якія знаходзіліся ў свабодным рынкавым плаванні.

Гэтак, калі па выніках 2017-га года зарэгістравалі рэкордна нізкую інфляцыю – усяго крыху больш за 4,5%, то прырост рэгуляваных дзяржавай коштаў склаў больш за 8 %, паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.

Такім чынам, нізкую інфляцыю па выніках мінулага года забяспечыў рэкордна нізкі рост коштаў на тавары ды паслугі, якія не рэгуляваліся дзяржаваю.

Адметна, што ў снежні кошты знізіліся ў большасці пазіцыяў – на гэта паўплывалі, у тым ліку, калядныя і навагоднія распродажы. Гэтак, кошты на вопратку і абутак, якія не рэгуляваліся зверху, знізіліся ў параўнанні з лістападам амаль на паўадсотка, а за год – нават на 2,5 %. Сёння ўрад рэгулюе кошты на камунальныя паслугі, моцны алкаголь, энергарэсурсы, а таксама на шэраг сацыяльна значных тавараў.

belsat.eu

Стужка навінаў