У Беларусі памерлі ад каронавіруса 55 чалавек, заразіліся – 6723


Інфаграфіка «Белсат»

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 21 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 6723 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла яшчэ на 459 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 55 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 51 смерць. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 577 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 108 545 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што САЗ раіла Беларусі ўвесці каранцін і, магчыма, каменданцкую гадзіну
2020.04.21 16:40

За апошнія 8 дзён колькасць інфікаваных у Беларусі вырасла больш чым удвая: 14 красавіка быў зафіксаваны 3281 выпадак каронавіруснай інфекцыі, а 21 красавіка – 6723.

Hавiны
Лукашэнка ўбачыў «маленькі праменьчык надзеі» ў сітуацыі з эпідэміяй каронавіруса
2020.04.17 11:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў