У Беларусі пакуль не знайшлі новых інфікаваных каронавірусам


Новыя выпадкі заражэння каронавірусам COVID-2019 у Беларусі пакуль не рэгістраваліся. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Як адзначыў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, па стане на раніцу 7 сакавіка ў краіне не былі выяўленыя новыя выпадкі заражэння каронавірусам.

Паводле яго, шэсць пацыентаў, у якіх былі станоўчыя тэсты на COVID-2019, знаходзяцца ў здавальняючым стане.

Hавiны
Карнавалы, канферэнцыі ды фільмы. Што адмянілі ў свеце праз каронавірус?
2020.03.07 12:57

6 сакавіка Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што «празмерна актыўны пошук журналістамі і блогерамі людзей, якія знаходзяцца ў медычных установах, якія кантактавалі з хворымі, проста вярнуліся з краін з неспрыяльнай сітуацыяй адносна віруса COVID-19, вядзе да таго, што яны, баючыся публічнай агалоскі, утойваюць вельмі важную сёння інфармацыю, пазбягаюць своечасовага звароту да медычных працаўнікоў».

Паводле ведамства, некаторыя з людзей кажуць, што «яны не хочуць трапляць на старонкі СМІ і фігураваць у якасці «герояў» пастоў у сацыяльных медыях». Таксама яны асцерагаюцца магчымай негатыўнай рэакцыі да сябе з боку сваіх суседзяў, сяброў, знаёмых і нават працадаўцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў