У Беларусі пакуль будзе цёпла: месцамі да 17 градусаў


На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца цёплае надвор’е з тэмпературай паветра на 4–8 градусаў вышэй за кліматычную норму. Паводле Белгідраметэацэнтру, невялікае паніжэнне тэмпературы чакаецца толькі ў ноч на аўторак.

У аўторак пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы -1… +4 градусы, пры праясненнях да -2… -4, удзень +6… +12.

У сераду мінімальная тэмпература паветра ноччу ад + 1 градуса па паўночным усходзе да + 10 па паўднёвым захадзе краіны, удзень +9… +15, па поўдні да +17. У асобных раёнах па захадзе кароткачасовыя дажджы, на астатняй тэрыторыі пераважна без ападкаў. Месцамі парывісты вецер.

Hавiны
120 кажаноў вырашылі перазімаваць у кіеўскай кватэры, але нешта пайшло не так
2019.11.10 15:49

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу парывісты вецер і ад +4 градусаў па ўсходзе да +12 па захадзе, максімальная тэмпература ўдзень +6… +13, месцамі да +15.

У пятніцу, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу ад +1 па ўсходзе да +10 па захадзе Беларусі, удзень +5… +12, у паўднёва-заходніх раёнах – да +14.

У суботу і нядзелю ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай месцамі туман. Ноччу ад 0 па ўсходзе да +10 па захадзе, удзень +5… +12, па Берасцейшчыне да +15.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў