У Беларусі – пахаладанне і залевы


Актыўныя атмасферныя франты прынясуць пахаладанне, навальніцы і моцныя дажджы. Гэткае надвор’е захаваецца да канца тыдня.

Праз навальніцы і моцныя ліўні па ўсходзе Беларусі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Беларусь затапіла так, што на мора можна цяпер не ехаць ФОТАРЭПАРТАЖ

Гэтай ноччу па ўсходзе краіны будзе воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні з парывамі да 5-10 м/с, а па ўсходзе – да 14 м/с. Паветра ў начны час прагрэецца да + 10-16, а ўдзень тэмпература падымецца да + 17-23.

Днём 19 ліпеня ў асобных раёнах краіны таксама не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, магчымы навальніцы.

20 ліпеня прагназуецца пагаршэнне ўмоў надвор’я: у многіх раёнах краіны вецер узмоцніцца парывамі да 15-20 метраў у секунду, па паўночна-ўсходняй палове Беларусі пройдуць працяглыя моцныя дажджы, у асобных раёнах вельмі моцныя дажджы.

21 ліпеня яшчэ захаваецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы, у многіх раёнах моцныя дажджы. Днём кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, днём магчымы град. Тэмпература паветра ноччу да + 17, удзень да + 23.

22 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы да + 18, удзень да + 25.

Да выходных надворʼе крыху палепшыцца.

23-24 ліпеня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра да + 17, максімальная ўдзень да + 27.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў