У Беларусі падаражэюць цыгарэты. Але не ўсе


У Беларусі з 1 чэрвеня зменяцца цэны на некаторыя маркі цыгарэтаў – як беларускай, так і замежнай вытворчасці.

Падаражанне закране прадукцыю тытунёвай фабрыцы «Нёман»: на 5 капеек вырастуць цэны на цыгарэты Minsk city і Minsk capital, на такую ​​ж суму стануць даражэй некаторыя віды NZ і Kent, а таксама цыгарэты Queen colibri, Matrix Blue, Portal One. На 9 капеек стануць даражэй Rothmans Demi Click Amber.

Цікава, што некаторыя цыгарэты «Табак-инвест» патаннеюць: «Карона, 24 цыгарэты» і «Карона блакітная, 24 цыгарэты» стануць танней на 6 капеек. Аднак на 15 капеек стануць даражэй цыгарэты Monte Carlo Silver, а на 17 капеек – некаторыя віды цыгарэт Camel. На 5 капеек стануць даражэй некаторыя віды цыгарэтаў Sobranie. Пэўныя віды цыгарэтаў Winston стануць даражэй на 5 і 10 капеек. Кампанія «Беларусьторг» з 1 мая павышае на 5 капеек кошт некаторых відаў цыгарэтаў Kent і Winston.

З 1 чэрвеня на тэрыторыю Беларусі пачне ўвозіць цыгарэты СЗАТ «Энерго-Оил». На іх цыгарэты ўстаноўлены наступныя кошты: Br1,9 будуць каштаваць L&M Motion і L & M Compact, Br2,05 – L&M Blue Label, Br3,1 – два віды цыгарэтаў Parliament, Br2,8 – два віды цыгарэтаў Marlboro.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў