У Беларусі падаражэў бензін


З нядзелі 15 верасня ў Беларусі ў чарговы раз змяніліся кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Традыцыйна раздробныя кошты павялічыліся на 1 капейку.

Аб’ектыў
Праз пяць гадоў бензін у Беларусі можа каштаваць долар. Эканамісты тлумачаць чаму
2019.06.28 23:02

Цяпер кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складае 1 руб. 56 кап., АІ-95-К5-Еўра – 1 руб. 66 кап., АІ-98-К5-Еўра – 1 руб. 88 кап. Дызельнае паліва каштуе 1 руб. 66 кап.

Гэта 20-ае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз цана змянялася 11 жніўня, тады яна зменшылася на 1 капейку.

Hавiны
Кіеў можа адмовіцца ад беларускага бензіну
2019.09.06 13:28

З пачатку году кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра вырас на 13 капеек, дызельнага паліва і АІ-95-К5-Еўра – на 12 капеек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў