У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты


8 кастрычніка ў Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Яе праводзяць да 17 кастрычніка акруговыя выбарчыя камісіі. Падача дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў завершылася 7 кастрычніка.

Пасля рэгістрацыі пачнецца агітацыйная кампанія, якая будзе доўжыцца да выбараў 17 лістапада.

Hавiны
Апазіцыянераў не пусцілі лічыць галасы
2019.10.03 21:03

Выступы кандыдатаў у дэпутаты на радыё і тэлебачанні пройдуць у працоўныя дні з 21 кастрычніка па 6 лістапада. Радыёвыступы будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя – з 19.00 да 20.00.

Сваю перадвыбарчую праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет («Звязда», «Рэспубліка»), або ў абласной газеце, або ў адной з газетаў на якіх акрузе. Тэкст праграмы трэба падаць у СМІ да 27 кастрычніка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў