У Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва


Малюнак: Дэ Лёс / Belsat.eu

У ноч з 3 на 4 кастрычніка ў Беларусі афіцыйна пачаўся перапіс насельніцтва. Першы этап перапісу праходзіць онлайн. Для яго неабходна мець тэлефон з працоўнай беларускай сім-карткай.

Hавiны
«І мяне палічылі». Навошта Беларусі перапіс насельніцтва?
2019.09.25 11:42

На момант публікацыі артыкулу ўдзел у падзеі ўжо ўзялі 8166 чалавек (звесткі абнаўляюцца кожныя 5 хвілінаў).

Прайсці перапіс у інтэрнэце можна на парталах census.by і перепись.бел.

Онлайн-перапіс працягнецца да 18 кастрычніка. Пасля чаго з 21 кастрычніка перапісчыкі пачнуць хадзіць па кватэрах беларусаў. Завершыцца падзея 30 кастрычніка.

Hавiны
Галоўныя прычыны узяць удзел у перапісе насельніцтва
2019.09.27 13:47

Тыя, хто не хоча, каб да яго прыйшлі дадому, той можа ўзяць удзел у перапісе онлайн. Таксама можна прыйсці на стацыянарныя ўчасткі.

Грамадзяне Беларусі, якія стала пражываюць за мяжой больш за адзін год, перапісу не падлягаюць. Тым жа, хто на момант перапісу знаходзіцца за мяжой, варта мець падключаным смс-роўмінг.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў