У Беларусі пачалося комплекснае правяранне баявой гатовасці войска


Беларускія вайскоўцы атрымліваюць загад на комплекснае правяранне баявой гатовасці.
Фота: Аляксандр Стадуб / mil.by

Міністр абароны Беларусі загадаў комплексна праверыць баявую гатовасць Узброеных сілаў. Пра гэта паведамілі ў вайсковым ведамстве.

Правяранне баявой гатовасці пачалася 30 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба.

Галоўная яго мэта – вызначыць здольнасць вайсковага кіравання ды камандзіраў кіраваць падначаленымі, а таксама гатовасць вайсковых частак і падраздзяленняў Узброеных Сілаў выконваць свае задачы ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка змяняецца.

Войскам трэба будзе пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць задачы ўдзень і ноччу як у лясах, гэтак і ў населеных пунктах.

Hавiны
Раўкоў абмеркаваў бяспеку з вайсковымі аташэ краінаў NATO
2020.01.30 08:47

Пільная ўвага нададзеная стану тэхнікі і ўзбраення ды працы сістэмаў забеспячэння. Таксама плануецца праверыць магчымасць тэхнікі ды ўзбраення знішчаць аб’екты на максімальных адлегласцях, у тым ліку ноччу, адзначыў міністр Віктар Хрэнін.

Паводле яго, спіс вайсковых частак, якія правяраюцца, увесь час будуць расці. Нарошчвацца будуць і задачы вайскоўцам.

«Яшчэ адной асаблівасцю праверкі будзе тое, што войскі, якія правяраюцца, будуць дзейнічаць ва ўмовах двухбаковага супрацьстаяння. Гэта найбольш эфектыўная форма навучання войскаў», – заявіў міністр.

Вынікі правярання плануецца выкарыстаць у далейшай падрыхтоўцы вайскоўцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў