У Беларусі пачалі здабываць бурштын, хоць па папярэдніх дадзеных яго няма


У Берасцейскай вобласці пачаліся першыя спробы здабыць беларускі бурштын у прамысловых маштабах. Дзеля гэтага працуе прадпрыемства, створанае пры Упраўленні справамі кіраўніка краіны.

«На гэты час у краіне прамыслова значных радовішчаў бурштыну не знойдзена. Але разам з тым ТАА «Белгеопоиск», створанае пры Упраўленні справамі прэзідэнта ў форме дзяржаўна-прыватнага партнерства ажыццяўляе пробную здабычу бурштыну на перспектыўных дзялянках у Берасцейскай вобласці», – паведаміў Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сайту belta.by.

Каля 50 радовішчаў бурштыну знойдзена ў Беларусі, але невядома, ці ёсць сэнс адкрываць на гэтым новую прамысловую галіну. Па-першае, у Беларусі няма прадпрыемстваў для апрацоўкі бурштыну, а ўвесь попыт на бурштын у рэгіёне з лішкам задаволены прадпрыемствамі балтыйскага рэгіёну.

Адначасова новы міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Худык паведаміў, што ў Беларусі хутка распачнецца і здабыча базальту, таксама ў Берасцейскай вобласці.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў