У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне


У адміністрацыйных будынках Менску з 9 красавіка пачалі адключаць ацяпленне. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер гарадской жыллёвай гаспадаркі Уладзімір Лебедзь, перадаюць «Минск-Новости».

«Пасля гэтага звычайна адключаюць батарэі ў жылых дамах і ў апошнюю чаргу ў сацыяльных аб’ектах (у навучальных установах, дзіцячых садках, больніцах і паліклініках)», – адзначыў ён.

Hавiны
Эксперт распавёў, калі беларусы будуць плаціць 100% за камуналку
2019.03.22 13:19

Паводле яго, пакуль штосутачная тэмпература трымаецца на ўзроўні плюс шэсць градусаў, усе астатнія будынкі знаходзяцца ў рэжыме прапальвання. На наступным тыдні сіноптыкі абяцаюць пацяпленне, але вялікія ападкі могуць адсунуць адключэнне ацяплення ў дамах і сацыяльных абʼектах.

У Горадні цяпло перасталі падаваць у грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя абʼекты ўжо 8 красавіка, паведамляе «Гродзенская праўда».

ВІДЭА
Дармаеды будуць аплочваць поўныя жыроўкі з сакавіка, а не з лютага
2019.02.05 12:54

Спыняюць падачу цяпла ў адміністрацыйныя будынкі і ў Магілёве, піша mogilevnews.by.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў