У Беларусі пабудуюць нафтаправод з Гомлю ў Горкі


Рэзервуар для сырой нафты на помпавай станцыі «Гомельтранснафты» ў Мазыры.
Фота: Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Аляксандр Лукашэнка падпісаў у сераду распараджэнне аб будаўніцтве магістральнага нафтаправоду «Гомель-Горкі», падае прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

Новы нафтаправод пабудуюць у межах дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка.

Справка
У студзені Аляксандр Лукашэнка заявіў пра планы знізіць залежнасць ад расейскай нафты. Паводле яго, Беларусь павінная пастаўляць траціну нафты з тэрыторыі Украіны.

Замоўцам па праектаванню і будаўніцтву нафтаправоду стане ААТ «Гомельтранснафта Дружба», генеральнай праектнай і генеральнай выканаўчай арганізацыяй – вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта».

Будаўніцтва распачнецца сёлета і працягнецца да 2023 года. Уладам усіх узроўняў ужо даручылі садзейнічаць замоўцы ў рэалізацыі абʼекту.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў