У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся 40 гадоў


У Беларусі 15 кастрычніка быў пабіты тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд назіранняў. Паводле Белгідрамету, у Берасці было 24,4 градуса, што на 1 градус вышэй за максімум, усталяваны тут жа ў 1979 годзе.

Мінулыя рэкорды былі таксама пабітыя ў Гомлі (21,1 градус супраць 21 у 1993 году), Горадні (20 градусаў супраць 19,8 у 1969-м), на ўсіх метэастанцыях Берасцейскай і Гомельскай (акрамя Жлобіна) вобласцяў, у Слуцку і Стоўбцах.

Новыя экстрэмумы фіксуюцца трэці дзень запар.

Hавiны
На тыдні ў Беларусі будзе цёпла і амаль без дажджоў
2019.10.14 18:44

У бліжэйшыя дні ў Беларусі захаваецца цёплае і амаль без ападкаў надвор’е. У сераду, 16 кастрычніка, будзе 16 – 22 градусы, на поўдні да 24.

17 кастрычніка максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 14 – 16 градусаў, 18 кастрычніка – 15 – 17.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў