У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд, усталяваны толькі год таму


19 кастрычніка ў Беларусі быў пабіты чарговы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь час назіранняў. Паводле звестак Белгідрамету, у Брагіне паветра прагрэлася да 23,1 градуса.

Ранейшы максімум быў зафіксаваны летась у Васілевічах (Рэчыцкі раён) і складаў 21,7 градуса. Папярэдні рэкорд трымаўся з 1961 года.

Hавiны
Беларусаў чакае апошняя цёплая нядзеля, у наступную – замаразкі і снег
2019.10.19 14:26

Рэкорды былі пабітыя таксама ў Менску – 19,9 градуса (у 2018 годзе было 17,6), у Гомлі – 21,4 (20,7 у 2018-м), Берасці – 20,3 (19,9 у 1961- м), Горадні – 19,3 (17,6 у 1957-м), Віцебску – 17,8 (17,6 у 2018-м) і іншых гарадах.

Толькі на Магілёўшчыне захаваліся старыя максімумы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў