У Беларусі новы кавідны антырэкорд


Мінздароўя паведамляе, што ў нашай краіне медыкі зарэгістравалі 112 870 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Толькі за апошні дзень лекары выявілі 1248 новых інфікаваных.

Паводле афіцыйных падлікаў Міністэрства здароўя, на дзень 14 лістапада ачунялі і выпісаныя з шпіталяў 94 337 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Колькасць інфікаваных каронавірусам у Беларусі дасягнула 112 870. За дзень медыкі зарэгістравалі 1 248 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта новы антырэкорд з моманту выяўлення інфекцыі ў Беларусі.

У сваю чаргу медыкі ў тэлеграм-каналах збіраюць альтэрнатыўныя звесткі па колькасці інфікаваных і сцвярджаюць, што афіцыйная статыстыка заніжаецца. Паводле падлікаў лекараў у тэлеграм-канале @belxalat, за апошні дзень у 5-й гарадской клінічнай больніцы Менску памерлі 6 пацыентаў і 43 за тыдзень, з іх інфікаваныя каронавірусам – 90 %. У больніцах Берасця, Маладзечна, Горадні – 9 ахвяраў каронавіруса.

«Рэальная статыстыка з 5 выпадковых установаў большая за афіцыйных звесткі Міністэрства аховы здароўя па ўсёй краіне», – адзначаюць лекары.

У сваю чаргу Мінздароўя паведамляе, што за ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1039 пацыентаў (6 пацыентаў за апошні дзень).

Аб’ектыў
Масачны рэжым цяпер і ў Менску
2020.11.13 23:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў