У Беларусі не прадбачыцца турыстычнага буму


Паводле рэйтынгу брытанскай газеты «Daily Telegraph», топ-10 краінаў, дзе чакаецца шмат замежных гасцей, узначаліў Кыргызстан.

Таксама ў гэты спіс трапілі М’янма, Індыя, Замбія, В’етнам, Танзанія, Мазамбік, Кітай, Ліван і Намібія.

Чакаецца, што дзякуючы турыстам, у пералічаных краінах у бліжэйшае дзесяцігоддзе падвысіцца ўзровень ВУП.

Адной з фішак кыргызскага адпачынку лічацца прагулкі на конях па далінах і горных перавалах, магчымасць пажыць на ўлонні прыроды і ўбачыць зарапад на ўзбярэжжы высакагорнага возера Сонкель.

Нягледзячы на рэйтынгі, у Беларусі назіраецца значнае павелічэнне колькасці турыстаў: летась у два разы больш.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў