У Беларусі не хапае амаль 100 тыс. працаўнікоў


У Агульнарэспубліканскім банку вакансіяў Беларусі налічваецца 97 739 вольных месцаў, тады як свае рэзюмэ на партале змясцілі толькі 2982 чалавекі.

Станам на раніцу 28 верасня самымі запатрабаванымі былі кіроўцы аўтамабіля (4829 вакансіяў), лекары-спецыялісты (3200), медычныя сёстры (3071), прадаўцы (2382) і прыбіральнікі (1766).

Hавiны
У Беларусі спрасцілі рэкламу працаўладкавання за мяжой
2019.09.27 16:09

А вось шукаюць перадусім працу дапаможным працаўніком, эканамістам, грузчыкам ці бухгалтарам.

Кожная пятая вакансія з базы прапануе працу ў Менску – 20 381 вольнае месца.

Найменш за ўсё вакансіяў у Віцебскай вобласці – 9002.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў