У Беларусі найбольш падаражэлі капуста і цыбуля


Жанчына з капустай.
Фота: Viktor Drachev/TASS/Forum

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,04 %, са снежнем 2018 года – 102,7 %. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на тавары і паслугі, на якія ўплываюць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 99,97 %, са снежнем 2018 года – 101,5 %.

Hавiны
Справаздача Нацбанка: тэмп росту заробкаў знізіўся, беларусы робяць менш пакупак
2019.05.02 10:07

Больш за ўсё ў красавіку падаражэла свежая белакачанная капуста – на 22,6 %. Таксама ў топ-5 увайшлі рэпчатая цыбуля – на 18,5 %, свежыя памідоры – на 12,7 %, морква – на 11,5 % і бульба – на 6,1 %.

Патаннелі ж больш за ўсё свежыя агуркі – на 23,9 %. Сярод лідараў патаннення таксама салодкі перац (на 11,2 %), гардзіны (на 7,7 %), скураныя чаравікі на нізкім абцасе і сінтэтычнай падэшве (на 6,2 %) і рытуальныя паслугі (на 5,7 %).

Hавiны
Нацбанк: У другім квартале інфляцыя перавысіць мэтавы арыенцір
2019.05.03 17:02

Нацыянальны банк Беларусі чакае набліжэння інфляцыі да мэтавага ўзроўню 5 % у другой палове 2019 года, хоць у другім квартале яна будзе вышэйшая за мэтавы арыенцір.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў