У Беларусі на гэтым тыдні будзе 17 градусаў цяпла


На гэтым тыдні ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў і да 17 градусаў цяпла. Толькі ў пачатку і ў канцы тыдня месцамі магчымыя невялікія ападкі.

Паводле інфармацыі Белгідрамету, 16 красавіка невялікія дажджы ў многіх раёнах Гомельскай і Берасцейскай вобласцяў і месцамі на астатняй тэрыторыі краіны. Ноччу магчымы мокры снег. Уначы ў асноўным ад 0 да плюс 5, па захадзе да 1-3 градусаў марозу. Днём 9-15 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе Берасцейскай вобласці – да плюс 6-8.

Hавiны
У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне
2019.04.10 08:08

У сераду пераважна без ападкаў. Уначы ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, пры праясненнях месцамі да мінус 3. Днём 11-16 градусаў цяпла.

У чацвер пераважна без ападкаў. Уначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а па паўднёвым захадзе – плюс 4-5. Днём 11-17 градусаў цяпла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў