У Беларусі на 3 месяцы працягнулі тэрмін дзеяння дакументаў


Тэрмін дзеяння дакументаў, якія заканчваюцца, падоўжаць на тры месяцы. Адпаведны ўказ № 172 падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам даведкі і дакументы, тэрмін дзеяння якіх завяршаецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 году, будуць сапраўдныя яшчэ тры месяцы. Дзеянне ўказу распаўсюджваецца і на дакументы, выдадзеныя індывідуальным прадпрымальнікам.

Пералік дакументаў, тэрмін дзеяння якіх падоўжаць, вырашыць Савет міністраў.

Раней Мінэканомікі прапаноўвалі падоўжыць тэрмін дзеяння каля двухсот адміністрацыйных працэдур для грамадзянаў і звыш 150 адміністрацыйных працэдур для юрыдычных асоб і ІП. Сярод іх – ліцэнзіі на імпарт і экспарт тавараў, дазвол на размяшчэнне рэкламы, дазволы на занятак працоўнай дзейнасцю для замежнікаў і інш.

«У перыяд складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі прапанаваныя меры дазволяць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў (арганізацый) для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзянаў і суб’екты гаспадарання, адкласці на 3 месяцы іх фінансавыя выдаткі», – адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў