У Беларусі могуць вызваліць ад крымінальнай адказнасці атрымальнікаў хабару


Генеральная пракуратура Беларусі распрацавала новыя прапановы для барацьбы з карупцыяй. Іх будуць укараняць цягам наступных трох гадоў, паведамляе «СБ».

Комплекс мераў для барацьбы з карупцыяй, распрацаваны Генеральнай пракуратурай разам з іншымі органамі, увайшоў у Праграму барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй на 2020 – 2022 гады. Падрабязнасці прапанаваных захадаў раскрыў Ігар Грэйба, начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры.

Аб’ектыў
«Сядаць за $ 100 ніхто не хоча». Расейская карупцыя інтэгруецца з беларускай
2020.01.14 22:01

Гэтак, плануецца ўважліва вывучыць магчымасць вызвалення хабараатрымальніка ад крымінальнай адказнасці, калі ён добраахвотна паведаміў у кампетэнтныя органы пра злачынства. Зрабіць гэта ён павінен у самыя кароткія тэрміны, не паспеўшы здзейсніць іншай супрацьпраўнай дзеі. Карупцыянер павінен быць згодны актыўна спрыяць расследаванню і вярнуць незаконна атрыманае.

Таксама прапануецца абараняць ад магчымага пераследу тых, хто паведаміў пра хабарніцтва, і чальцоў іхных сем’яў. Гаворка ідзе ў тым ліку пра ціск на працоўным месцы. Магчыма, будзе прапісаная прапісаць для такіх работнікаў дадатковая юрыдычная абарона ў працоўных стасунках.

Сярод пытанняў, якія плануецца разгледзець, – увядзенне абавязку для дзяржслужачых інфармаваць наймальніка і антыкарупцыйныя органы пра прапановы здзейсніць злачынства.

Адна з першачарговых мераў – аналіз заканадаўства аб банкруцтве, а таксама вывучэнне практыкі пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі. У Генеральнай пракуратуры заяўляюць, што існуюць выпадкі, калі антыкрызісныя кіраўнікі злоўжываюць паўнамоцтвамі і здзяйсняюць карупцыйныя злачынствы.

Аб’ектыў
21 вінаваты ў карупцыі, але справа медыкаў працягваецца
2019.12.27 22:00

Збіраецца Генеральная пракуратура разабрацца і з тым, калі прыватныя кампаніі, якія доўга не могуць дачакацца выплаты за свае паслугі ад дзяржаўных арганізацыяў, вымушаныя даваць хабар дзяржаўным служачым, каб з імі хутчэй разлічылася.

У 2019 годзе ў параўнанні ў 2018-м у Беларусі на 4,3% менш зменшылася колькасць карупцыйных злачынстваў. Больш за ўсё такіх дзеянняў здзейснена ў сферах прамысловасці, дзяржкіравання і сельскай гаспадаркі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў