У Беларусі могуць адмяніць смяротнае пакаранне


А дзень у СІЗА могуць прыраўняць да двух дзён пазбаўлення волі ў калоніі.

У Беларусі рыхтуюцца змены ў крымінальнае заканадаўства. Магчыма, Палата прадстаўнікоў разгледзіць прапановы ўвесну. У прыватнасці, з Крымінальнага кодэксу прапаноўваецца выключыць смяротнае пакаранне. Паводле крыніцаў TUT.BY, папраўку ініцыявалі праваахоўныя органы. Такім чынам, выключнай мерай можа стаць пажыццёвае пазбаўленне волі.

Акрамя таго, прапаноўваецца не прыцягваць да адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў дзяцей да 16 гадоў.

Таксама адзін дзень перабывання ў СІЗА могуць прыраўняць да двух дзён пазбаўлення волі ў калоніі (цяпер адзін дзень пад вартай падчас следства залічваецца за адзін дзень адбыцця пакарання ў калоніі).

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў