У Беларусі легалізавалі онлайн-казіно


Адмысловы ўказ падпісаў кіраўнік краіны. Паводле распрацоўнікаў, указ дазволіць мінімізаваць адток грошай за мяжу за кошт абмежавання доступу грамадзянаў да ўдзелу ў такіх гульнях, якія арганізуюцца па-за нацыянальным сегментам інтэрнэту.

Згодна з дакументам, таксама павялічваецца ўзрост тых, хто можа браць удзел у азартных гульнях, у тым ліку і віртуальных: з 18-ці да 21-го года. Наведнікам гэткіх гульнявых установаў забараняецца перадаваць грошы іншым асобам для ўдзелу ў азартнай гульні, а арганізатары казіно мусяць абавязкова ўсталяваць у памяшканні сістэму відэаназірання.

ДД

Стужка навінаў