У Беларусі колькасць інфікаваных каронавірусам перавысіла 50 тысяч чалавек


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя наконт сітуацыі з каронавірусам.

Па стане на 9 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 50 265 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 812 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 282 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 276 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

Hавiны
Глінская: Не варта чакаць, што спёка знізіць захворванне на каронавірус
2020.06.08 21:56

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 24 506 пацыентаў (+626). Агулам у краіне праведзена 644 160 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў