У Беларусі хочуць увесці адміністратыўную адказнасць за знявагу настаўнікаў


Беларускія ўлады вырашылі заняцца прававой абаронай настаўніка. Пра гэта заявіла 19 лютага падчас наведвання Ваўкавыскага каледжа намесніца кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Вольга Чупрыс.

Чыноўніца заявіла пра неабходнасць казаць аб абароне настаўніка прававымі сродкамі, піша БелТА.

Hавiны
У Беларусі знізяць нагрузку на школьнікаў і ўвядуць Этычны кодэкс настаўнікаў
2020.02.05 16:18

«У апошні час адбываецца нямала падзеяў негатыўнага характару, калі вучні спрабуюць ціснуць на педагога, а часам і абражаюць яго. Грамадству неабходна стаць на абарону настаўніка», – заявіла Вольга Чупрыс.

Яна адзначыла, што ў Казахстане ўведзеная адміністратыўная адказнасць за абразу настаўніка пры выкананні ім прафесійных абавязкаў.

«Мы прыгледзеліся да гэтага вопыту і таксама плануем увесці такую норму ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, каб абараніць настаўніка», – сказала намесніца кіраўніка адміністрацыі.

Hавiны
Лукашэнка ўзнавіў на працы настаўніцу, якая абяцала забіць партай вучня
2019.09.18 17:25

Час увядзення адміністратыўнай адказнасці ды яе дэталі пакуль не называюцца.

Нагадаем, што за апошні час у Беларусі здарылася нейкі гучных канфліктаў з удзелам настаўнікаў. Напрыклад, 13 верасня 2019 года з гомельскай школы № 15 звольнілі настаўніцу пачатковых класаў, якая падчас уроку расейскай мовы пагражала школьніку, што ўдарыць яго партай, абражала яго і брудна лаялася. Праз 5 дзён яе ўзнавілі на працы пасля асабістага ўмяшання кіраўніка дзяржавы.

Hавiны
Гомельская настаўніца збіла вучня, яму наклалі швы
2020.01.28 18:28

Новы выпадак здарыўся ўжо ў студзені 2020 года, таксама ў Гомлі – у гімназіі № 71. Паводле бацькоў, класная аднаго з трэціх класаў збіла дзіця, якому ў выніку ў больніцы накладвалі швы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў