У Беларусі грошы ляжаць літаральна пад нагамі. Ці ўсе здольныя іх падняць?


Грошы пад нагамі – гэта не байка. Першы беларускі фермер Уладзімір Матусевіч зразумеў гэта яшчэ ў савецкія часы.

Калі людзей прымушалі ўзяць да апрацоўкі хаця б дзялку буракоў, Уладзімір добраахвотна ўзяў некалькі. Працы было шмат, але і грошай за сезон фермер зарабіў багата – 10 тысячаў рублёў, прыкладна 100 (!) сярэднямесячных заробкаў.

Ці мае сёння фермерства перспектывы ў Беларусі? Беларуская фермерская эка-ежа – міф або рэальнасць? Што традыцыйна вырошчваюць беларускія фермеры? З чаго складаецца іх працоўны дзень? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні Уладзімір Матусевіч распавядае ў праграме «Мова Нанова».

Стужка навінаў