У Беларусі – дэфіцыт цэменту


У Беларусі ўжо другі тыдзень назіраюцца перабоі з пастаўкамі цэменту. Улады абяцаюць выправіць сітуацыю ў бліжэйшыя дні.

«У краіне другі тыдзень дэфіцыт цэменту. Ужо гады тры такога не было», – паведаміў TUT.by прадстаўнік адной з кампаніяў, якая займаецца вытворчасцю бетону.

У адной з будаўнічых кампаніі пацвердзілі наяўнасць праблемы і сказалі, што праз гэта цэны на бетон рэзка выраслі. Суразмоўцы не ведаюць у чым праблема, але дзівяцца, што такое магло адбыцца ў краіне, дзе працуюць тры буйныя дзяржкампаніі па вытворчасці цэменту.

У Міністэрстве будаўніцтва і архітэктуры пацвердзілі, што ў Беларусі ёсць праблемы з пастаўкамі цэменту будаўнічым кампаніям.

«Плануецца вырашыць пытанне ў аператыўным парадку, на працягу трох дзён», – адзначылі ў міністэрстве, паведамляе БелТА.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў