У Беларусі дазволілі тэлеканал для тых, хто хоча падарожнічаць па Расеі


Эмблема тэлеканалу «Поехали!».
Фота: mininform.gov.by

Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала дазвол на вяшчанне на тэрыторыі краіны расейскага тэлеканалу «Поехали!».

Дазвол на распаўсюд тэлеканалу выдадзены на 3 гады, паведамілі ў ведамстве.

ВІДЭА
Фільм «NEXTA» пра Лукашэнку – нумар адзін у трэндах у Беларусі
2019.10.27 19:01

Як адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі, тэлеканал «Поехали!» «адрасаваны тым, хто хоча падарожнічаць па Расеі, хто імкнецца больш даведацца пра краіну, пра прыроду розных рэгіёнаў, пра помнікі гісторыі і культуры і, вядома, людзей».

У праграмах канала звесткі пра сэрвіс, маршруты, экскурсіі і цэны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў