У Беларусі дазволілі наведваць усе лясы

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі цалкам зняло забарону на наведванне лясоў. Такія рашэнні прынялі райвыканкамы пасля стабілізацыі пажаранебяспечнай абстаноўкі, паведамілі ў ведамстве.