У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва


Ілюстрацыйнае фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 26 студзеня вырастуць на адну капейку, падае «Інтэрфакс» са спасылкаю на «Белнафтахім» (старонка канцэрну не працуе).

Такім чынам, з 26 студзеня цана бензіну АІ-92 у Беларусі складзе Br 1,68, АІ-95 – Br 1,78, АІ-98 – роўна два рублі, дызельнае паліва – Br 1,78.

Гэта чацвёртае падаражэнне паліва з пачатку году.

Летась паліва ў Беларусі даражэла 28 разоў, пазалетась – 27 разоў. Як правіла, кошты павялічвалася на адну капейку.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў