Дапамога па беспрацоўі можа вырасці ў 10 разоў


У сувязі з пандэміяй каронавіруса дапамогу па беспрацоўі ў Беларусі могуць істотна павялічыць. Пра гэта ў «Галоўным эфіры» тэлеканала «Беларусь-1» заявіў першы віцэ-прэмʼер Дзмітрый Круты.

Паводле словаў першага віцэ-прэмʼера Беларусі Дзмітрыя Крутога, на мінулым тыдні завершана праца ўрадоўцаў над пакетам сацыяльных захадаў. Неўзабаве дакумент атрымае кіраўнік краіны.

«Далей – падтрыманне беспрацоўных грамадзянаў, якія ў другім квартале пазбавіліся працы. Яны сёння не вельмі хочуць рэгістравацца на біржы, таму што вельмі нізкая дапамога – усяго 28 рублёў. Мы прапанавалі кіраўніку краіны павялічыць гэту дапамогу да бюджэту пражытковага мінімуму – гэта каля 250 рублёў. І калі на працягу трох месяцаў чалавек будзе знаходзіцца на біржы, ён будзе атрымліваць гэтую павышаную дапамогу, і мы яму два разы паводле заканадаўства будзем прапаноўваць працу», – распавёў віцэ-прэмʼер Дзмітрый Круты.

Hавiны
Карміцельку сям’і, санітарку Чавускай больніцы, звальняюць з працы
2020.04.13 16:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў