У Беларусі чацвёрты раз за месяц падаражэла паліва


Пра чарговае падаражэнне паліва паведамляе канцэрн «Белнафтахім». Гэта ўжо чацвёртае падвышэнне коштаў за месяц і пятае ад пачатку года.

Рознічныя кошты на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь павялічваюцца на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,75 адсотка.

Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра цяпер складае 1 рубель 25 капеек, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 33 капейкі, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 54 капейкі, дызельнае паліва – 1 рубель 36 капеек.

Агулам на кожны від паліва ад пачатку года кошты ўзраслі на 5 капеек. Але «Белнафтахім» запэўнівае, што дагэтуль у Беларусі застаюцца самыя нізкія кошты ў Еўропе.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў