У Беларусі будзе хмарна, месцамі дажджы


У сераду, 15 траўня, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Паводле інфармацыі Белгідрамету, максімальная тэмпература паветра складзе 15-21 градусам, па Гомельскай вобласці – да 23-х.

У Менску будзе без ападкаў. Тэмпература паветра раніцай складзе 10-12 градусаў, удзень – 17-19, увечары – 15-17.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў