У Беларусі больш за 67 тысячаў інфікаваных каронавірусам


Паводле Мінздароўя, у Беларусі на дзень 28 ліпеня медыкі зарэгістравалі 67 тысячаў 366 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Ад інфекцыі памерлі 543 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі на дзень 28 ліпеня ачунялі і выпісалі 60 тысячаў 669 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Медыкі выявілі 67 тысячаў 366 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За дзень колькасць інфікаваных каронавірусам вырасла на 115.

Мінздароўя паведамляе, што ў нашай краіне зрабілі 1 мільён 270 тысячаў 082 тэстаў на каронавірус.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 543 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй».

Hавiны
За дзень у свеце каронавірусам заразіліся больш за 200 тысячаў асобаў
2020.07.28 08:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў