У Беларусі – больш за 66 тысяч выпадкаў каронавірусу, 519 памерлых


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 23 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 66 688 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За апошнія содні колькасць вырасла на 167 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 519 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

За апошнія содні колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі і выпісаныя 59 439 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 1, 2 мільёны тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве. Адсотак станоўчых вынікаў складае 1,6.

КА belsat.eu

Стужка навінаў