Па стане на 30 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 14 027 выпадкаў інфікавання каронавірусам. Ачунялі і выпісаныя з шпіталяў 2 386 пацыентаў, паведамляе Мінаховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя рапартуе, што ў Беларусі было праведзена 176 тысячаў 625 тэстаў на каронавірус. Станоўчыя вынікі паказалі 7,9 % тэстаў ад агульнай колькасці. Такім чынам у краіне выявілі 14 027 інфікаваных каронавірусам.
29 красавіка ў Беларусі было 13 181 інфікаваны. За содні колькасць захворванняў на COVID-19 павялічалася на 846.
Вылечыліся 2 386 пацыентаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 89 пацыентаў. Мінаховы здароўя падкрэслівае, што памерлі асобы з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
СК belsat.eu