У Беларусі блізкім сваякам могуць забараніць працаваць у адной дзяржаўнай арганізацыі


Дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў заявіў, што сёлета будуць унесены папраўкі ў закон «Аб барацьбе з карупцыяй».

«Плануецца ўстанавіць забарону на сумесную працу блізкіх сваякоў або родных у арганізацыях, у статутным фондзе якіх 50% і больш доляў (акцыяў) знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, яго адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак», – адзначыў Іпатаў у інтэрв’ю БелТА.

Таксама прапануецца распаўсюдзіць наступствы неінфармавання пра канфлікт інтарэсаў «не толькі на дзяржаўных служачых, але і на ўсіх дзяржаўных службовых асобаў».

«Акрамя антыкарупцыйных мер, праектам мяркуецца ўдакладніць парадак дэкларавання. Будзе ўстаноўлены пералік даходаў, якія не падлягаюць дэклараванню. У іх ліку, напрыклад, сродкі, атрыманыя ад удзелу ў бонусных праграмах, якія прапануюць банкі, субʼекты гандлю і сэрвісу. Акрамя таго, прапануецца ўдакладніць парадак вызначэння кошту твораў мастацтва, каштоўных металаў і камянёў і іншай маёмасці, якая падлягае дэклараванню», – паведаміў ён.

Нагадаем, 20 снежня 2018 года даручыў прапрацаваць меры і падрыхтаваць прапановы па ўзмацненні адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.«Спагнанне па пытаннях карупцыі трэба ўзмацніць. Падрыхтуйце прапановы. Мы ўзмоцнім адказнасць за карупцыйныя правапарушэнні», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
«Рыба, курыца, алей, пельмені і нават марожанае». КДБ распавёў пра карупцыйны паёк чыноўнікаў
2018.12.21 06:45

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў