У Беларусі - амаль 60 тысяч выпадкаў каронавірусу і 357 памерлых


Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 23 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 59 487 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За апошнія содні колькасць вырасла на 464 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 357 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 351 смерць. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 38 688 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 880 тысяч тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў