У Беларусі амаль 23 тысячы інфікаваных каронавірусам


Паводле Мінаховы здароўя, у Беларусі па стане на 10 траўня медыкі зарэгістравана 22 973 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі ў Беларусі памёр 131 пацыент.

Мінаховы здароўя паведамляе, што па стане на 10 траўня ў нашай краіне ачунялі і выпісаныя 6 406 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістравана 22 973 чалавека з станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. У Беларусі медыкі правялі 263 543 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі ў Беларусі афіцыйна памёр 131 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

CK belsat.eu

Стужка навінаў