За студзень-верасень 2019 года ў Беларусі быў зарэгістраваны 1591 новы выпадак ВІЧ-інфекцыі – 16,81 на 100 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У агульнай структуры захворвання сёлета доля ўнутрывеннага шляху перадачы ВІЧ склала 17,3 %, а палавога шляху – 81 %.
У параўнанні з дзевяццю месяцамі 2018 года паказнік захворвання ВІЧ-інфекцыяй у Беларусі знізіўся на 9,7 %.
Агулам на 1 кастрычніка ў краіне пражывала 21 566 чалавек з ВІЧ-станоўчых статусам (без уліку тых, хто з’ехаў з краіны). Больш за ўсё ВІЧ-інфіцыраваных грамадзянаў на Гомельшчыне – 7960, менш за ўсё на Гарадзеншчыне – 921. У Менску такіх людзей 4820.
МГ belsat.eu