У Беларусі афіцыйна больш за 500 чалавек памерлі ад каронавіруса


Пацверджаная ўладамі колькасць ахвяраў каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі перавысіла паўтысячы чалавек, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі на 20 ліпеня ачунялі і выпісаныя 58 290 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 66 213 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена за 1 199 317 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 503 пацыенты з каронавіруснай інфекцыяй.

Hавiны
У свеце ахвярамі каронавіруса сталі 605 тыс. чалавек
2020.07.20 08:44

У параўнанні з мінулым днём колькасць памерлых павялічылася на 4 выпадкі, захворванняў – на 118.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў