У Беларусі аднавіліся выплаты па чэках Tax Free


Беларускі «Тэхнабанк» аднаўляе выплаты кампенсацыі па чэках Tax Free кампаніі «Global Blue».

Выплаты аднавіліся з 26 траўня, паведамілі на сайце банку.

Яны прыпыніліся два месяцы таму – 26 сакавіка на падставе рашэння кампаніі «Global Blue», якое было прынятае ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

Hавiны
Нацбанк пашырыў магчымасці выкарыстання картак
2020.05.27 09:49

МГ belsat.eu

Стужка навінаў