У Беларусі адмянілі матч першай лігі, бо ў аднаго з футбалістаў падазрэнне на каронавірус


Бюро выканаўчага камітэту асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прыняла рашэнне аб пераносе матчу 4-га тура першай лігі паміж клубамі «Гомель» і дзяржынскі «Арсенал».

Гульня мусіла адбыцца ў Гомлі на стадыёне «Цэнтральны» 10 траўня ў 17:00. Але кіраўніцтва футбольнай федэрацыі вырашыла перанесці матч на больш позні тэрмін.

«Дадзенае рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што ў аднаго з футбалістаў дзяржынскага «Арсенала» падазрэнне на наяўнасць віруса COVID-19», – адзначаецца на сайце федэрацыі.

У заяве БФФ гаворыцца, што федэрацыя працягвае прымаць прафілактычныя меры па барацьбе з каронавірусам. На стадыёнах ёсць пункты з антысептыкамі, на ўваходах заўзятарам вымяраюць тэмпературу цела, на трыбунах выкарыстоўваецца рассаджвання гледачоў у шахматным парадку.

Нагадаем, Беларусь – адзіная еўрапейская краіна, якая не спыніла футбольны чэмпіянат ва ўмовах пандэміі каронавіруса.

Hавiны
Праз каронавірус палова гульцоў ФК «Івацэвічы» не паехалі ў Баранавічы. У выніку каманда прайграла 1:9
2020.05.06 07:25

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў